Лукашэнка: У Расеі знахабіліся і пачынаюць выкручваць нам рукі
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Расеі „знахабіліся да такой ступені, што пачынаюць выкручваць нам рукі”.
У кантэксце выказвання пра нафтаводы ён адзначыў, што Масква не адказвае на добрае стаўленне Менска, паведамляе ria.ru.
„Тое дабро, якое мы робім для Расейскай Федэрацыі, яно нам вяртаецца пастаянна злом. Там ужо знахабіліся да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі”, – сказаў Лукашэнка, не ўдакладніўшы, каго канкрэтна ў Расеі мае на ўвазе.
Таксама Лукашэнка параўнаў з «санкцыямі» дзеянні расейскіх партнёраў на закрыццё рынку для Беларусі. Словы прыводзяцца на сайце кіраўніка Беларусі.