Лукашэнка заявіў, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі і перамяшчалі яе «не па зямлі»
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пэўная колькасць ядзерных боегаловак ужо знаходзяцца ў Беларусі і іх прывезлі не па зямлі.
«Гэта такая тэма, на якую разважаць непрыстойна любому палітыку. Пэўная колькасць ядзерных боегаловак перамясцілі на тэрыторыю Беларусі. Знаходзяцца пад надзейна аховай», — працытавала БелТА Аляксандра Лукашэнку.
«Па зямлі мы ядзерныя боегалоўкі не перамяшчалі», — дадаў ён, расказваючы аб спосабе дастаўкі зброі ў Беларусь.
Лукашэнка таксама пераконваў, што расейская тактычная ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі будзе размяшчацца як зброя стрымання, а не нападу.
Раней замежныя і ўкраінскія выведкі паведамлялі аб адсутнасці прыкмет перамяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя