Лукашэнка збіраецца ў Грузію
Аляксандр Лукашэнка ў красавіку наведае з візітам Грузію. Пра гэта паведаміў сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
Паводле яго слоў, гэта будзе „знакавая падзея”. Лукашэнка мусіць сустрэцца з грузінскім прэзідэнтам Георгіем Маргвелашвілі.
У Менску праходзіць пасяджэнне міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Апошнія рабочыя візіты Аляксандр Лукашэнка здзейсніў у снежні 2014-га — у Расею і ва Украіну.