Лукашэнка здзяйсняе як мінімум 3 міжнародныя злачынствы супраць Украіны



589-ы дзень вайны. Прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава выступіла супраць прадастаўлення новага пакета ваеннай дапамогі Украіне. Гэта звязана з перамогай у парламенцкіх выбарах антыўкраінскай партыі Smer-SD, якую ўзначальвае прапуцінскі палітык і экс-прэм’ер краіны Роберт Фіца, паведамляе партал Dennik N. Адзначаецца, што славацкае Мінабароны падрыхтавала пакет новай вайсковай дапамогі Украіне яшчэ да выбараў. Але Чапутава выступіла супраць гэтага, пішуць журналісты.

Тым часам, кіраўнік НАЎ Павал Латушка прыняў удзел у сустрэчы, арганізаванай Эўрапарламентам, дзе прадставіў доказы міжнародных злачынстваў Лукашэнкі. У сустрэчы таксама прыняў удзел амбудсмен Украіны Дзмітрый Лубінец. Падчас выступлення ў Еўрапарламенце Павел Латушка адзначыў: «Сёння Лукашэнка і вышэйшае кіраўніцтва ягонага рэжыму здзяйсняюць як мінімум 3 з 4 асноўных міжнародных злачынстваў супраць Украіны і яе грамадзян. Адно з іх – прымусовае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь». НАЎ прадставіла ў Міжнародны крымінальны суд доказы таго, што ніводны выпадак перамяшчэння гэтых дзяцей не падпадае пад дазволеныя выключэнні па міжнародным гуманітарным праве. Такім чынам, дзеці зʼяўляюцца ахвярамі ваеннага злачынства і адначасова злачынства супраць чалавечнасці ў выглядзе гвалтоўнага перамяшчэння грамадзянскага насельніцтва.