Лукашэнка змяніў склад Савета бяспекі
Кіраўнік Беларусі сваім указам змяніў склад Савета бяспекі Беларусі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Трое чальцоў пазбавіліся месцаў у Савеце:
– былы начальнік Генштаба Алег Белаконеў (цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў);
– былы старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч (цяпер старшыня калегіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі);
– былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Ігар Шуневіч.
Замест іх Лукашэнка ўключыў у Савет бяспекі новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку і міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.
Былая кіраўніца Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава засталася ў Саўбезе ўжо ў якасці старшыні Савета Рэспублікі.
Усяго ў склад Саўбезу мусяць уваходзіць 20 асобаў (сёння — 19, бо пазіцыя кіраўніка Генштабу пакуль застаецца вакантнай). З лістапада 2015 года Савет бяспекі ўзначалвае Станіслаў Зась.
Фото: president.gov.by