Лукашэнка зноў ляціць у Маскву



Лукашэнка 21 снежня ажыццявіць рабочы візіт у Маскву, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, паведамляе БелаПАН.

Падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фармаце ЕАЭС будуць разглядацца пытанні функцыянавання Еўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўніцтва ў сферы лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяння ЕАЭС з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі аб’яднаннямі.

Гэта будзе ўжо другая на працягу тыдня паездка Лукашэнкі ў Маскву — 14 і 15 снежня ён знаходзіўся ў Расеі з афіцыйным візітам па запрашэнні Пуціна.