Лукашэнка зняў з пасады міністраў спорту і лясной гаспадаркі



Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях.

Аляксандр Шамко

Шамко быў прызначаны міністрам спорту і турызму 31 кастрычніка 2012 года. Амельяновіч узначаліў Мінлясгас 12 сакавіка 2010 года.

Міхаіл Амельяновіч

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў каментары БелТА адзначыла, што патрабаванні кіраўніка дзяржавы па бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах і арганізацыях вядомыя. „Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве”, — сказала яна.

„У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне персанальнай адказнасці па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падведамных арганізацыях якіх будуць устаноўленыя падобныя факты, будуць прымацца самыя жорсткія, але справядлівыя меры, уключаючы вызваленне ад займаных пасадаў”, — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

БелаПАН