Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве МНС
Аляксандр Худалееў вызвалены ад пасады намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях і прызначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 лютага, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Васіль Сцепаненка, які раней займаў гэтую пасаду, звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Яшчэ адным указам Лукашэнка прызначыў Анатоля Далгалеўца намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.
Фота borisov-e.info
