Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ў сілавым блоку
Аляксандр Лукашэнка 3 верасня змяніў дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі і старшыню КДБ. Пра гэта паведаміў телеграм-канал «Пул першага».
Валерый Вакульчык прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі. Іван Церцель прызначаны старшынёй КДБ Беларусі. Васіль Герасімаў стаў в.а. старшыні КДК.
Да цяперашняга моманту дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі быў Андрэй Раўкоў, а Валерый Вакульчык узначальваў КДБ.
Андрэй Раўкоў стаў дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі 20 студзеня гэтага года. Да гэтага ён пяць гадоў быў міністрам абароны Беларусі.
Валерый Вакульчык восем гадоў быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Да гэтага ён паўтара года узначальваў Следчы камітэт.
Іван Церцель узначальваў Камітэт дзяржкантролю менш за тры месяцы. Да прызначэння на гэтую пасаду ў чэрвені гэтага года займаў пасаду намесніка старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.
Васіль Герасімаў раней займаў пасаду першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Калаж: TUT.BY