Лукашэнка зрабіў шырокі жэст у бок Данецкай і Луганскай абласцей



Аляксандар Лукашэнка зрабіў шырокі жэст у бок Данецкай і Луганскай абласцей. Ён сваім Указам дазволіў транспартным сродкам, зарэгістраваным на тэрыторыі згаданых абласцей, ездзіць бясплатна па беларускіх платных дарогах.

Апытаныя жыхары неадназначна ўспрынялі такую гуманнасць з боку Лукашэнкі:

Гэта можа і добра, што ён дазволіў карыстацца гэтымі дарогамі, калі гэта тычыцца бежанцаў, якія ўцякаюць ад вайны. Людзям, якія баяцца за сваё жыццё і ўцякаюць у мірную краіну, ім трэба дапамагчы перажыць усё гэта.

 – Гэты чалавек “добранькі” за чужы кошт, за наш кошт.

– Усе выдаткі за рамонт дарог будуць падаць на наш бюджэт, на нашыя плечы.

 – А як іх адрозніць ад іншых бежанцаў з Украіны?

У святле апошніх падзей, калі міністар замежных справаў Уладзімір Макей сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, людзі не могуць да канца зразумець:  каму стараецца дагадзіць Лукашэнка: Пуціну ці Парашэнку?

Беларускае Радыё Рацыя