Лукашэнка звернецца з пасланнем „да народа і парламента” 27-га студзеня
Аляксандр Лукашэнка звернецца з пасланнем „да народа і парламента” 27-га студзеня. Менавіта на гэты дзень яго ўказам у Менску склікаюцца пазачарговыя сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У паведамленні прычына не называецца.
Аднак зварот Лукашэнкі анансаваўся яшчэ ў снежні мінулага года. Ён тады гаварыў, што „народ павінен ведаць шляхі развіцця і планы дзяржаўнай улады па іх рэалізацыі”. Аляксандр Лукашэнка папярэджваў чыноўнікаў: „Нам спакойнага жыцця не будзе”. Як вядома, ідзе падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндума, прызначанага на 27 лютага.