Лукашэнка звольніў начальніка Генштаба



Аляксандар Лукашэнка сваім указам звольніў з пасады першага намесніка міністра абароны — начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Алега Белаконева, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Pravo.by.

Звальненне было планавым, 17 лістапада Белаконева абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Пухавіцкай акрузе № 65.

Хто цяпер узначаліць Генштаб, не паведамляецца. Белаконеў кіраваў Генштабам беларускага войска з 2014 года, ва Узброеных сілах ён служыць з 1983 года.

Фота: прэс-служба Міністэрства абароны