Лукашэнка звольніў намесніка начальніка Генштаба
16 гадоў таму
Начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Уладзіслаў Будзік вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Указ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе nn.by.
Будзік займаў гэтую пасаду нядоўга — толькі з верасня 2022 года. Да гэтага ён быў начальнікам 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.