Лукашэнку і Галоўчанку запрасілі на саміт ААН у Эміратах



Аляксандра Лукашэнку і Рамана Галоўчанку запрасілі на канферэнцыю ААН па змяненні клімату, якая пройдзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, у Дубаі.

Запрашэнне прэм’ер-міністру сёння асабіста перадаў пасол ААЭ. Лукашэнку ён накіраваны па дыпламатычных каналах.

Паводле прэм’ера Галоўчанкі, дэлегацыя Беларусі дакладна возьме ўдзел у канферэнцыі, але ўзровень прадстаўніцтва будзе вызначаны пазней, аднак ён „будзе даволі высокім”. Таксама Галоўчанка паабяцаў, што беларускі бок скарыстае магчымасць і хоча правесці двухбаковыя перамовы з арабскімі партнёрамі, бо канферэнцыя “дасць яшчэ адну добрую магчымасць для таго, каб зверыць гадзіннікі” па пытанні супрацоўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя