Лукашэнку перадалі ліст ад прэзідэнта Сірыі Башара Асада
Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка сустрэўся з міністрам па справах палаца прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мансурам Азамам, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лукашэнка цёпла прывітаў сірыйскага госця: „Добра, што вы прыехалі ў Беларусь, для нас гэта вельмі карысна, што называецца, з першых вуснаў даведацца, як жыве сёння паважаны намі сірыйскі народ, прэзідэнт Сірыі і якая сітуацыя ў краіне„.
Мансур Азам падкрэсліў, што для яго вялікі гонар сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. „І гэта сведчанне тых цёплых адносинў, якія звязваюць прэзідэнтаў дзвюх краін. Я б хацеў перадаць вам ліст ад Башара Асада”, — сказаў міністр.
Ён таксама расказаў аб няпростай сітуацыі ў Сірыі і тых велізарных стратах, у першую чаргу чалавечых, якія панёс сірыйскі народ. Азам таксама адзначыў вялікую ролю прэзідэнта Сірыі, вакол якога гуртуецца народ. Ён больш падрабязна расказаў пра сітуацыю ў раёне Дамаска, а таксама пра захады, якія прымаюцца краінай для мірнага развіцця.
Азам знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам з 1 па 5 красавіка. Раней міністр па справах палаца прэзідэнта Сірыі сустрэўся з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. БелаПАН
Фота: БелТА