Лукашэнку прызналі Карумпаваным чалавекам году
Карумпаванага чалавека году штогод выбірае праект журналістаў-расследавальнікаў па асвятленні арганізаванай злачыннасці і карупцыі.
Гэтае званне прысуджаецца тым, хто робіць усё магчымае, каб пасеяць хаос у свеце з дапамогай арганізаванай злачыннасці і карупцыі. 27 снежня OCCRP аб’явіў пераможцу 2021 году: гэта афіцыйны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Група з шасці журналістаў і навукоўцаў, якія вывучаюць і асвятляюць карупцыю, бязь цяжкасці выбрала постсавецкага кіраўніка, нягледзячы на рэкордную колькасць кандыдатаў — 1167 чалавек. Упершыню за дзесяцігоддзе прысуджэння глабальнага звання „Чалавек году” рашэнне было аднадушным.
Лукашэнка выперадзіў астатніх чатырох фіналістаў: былога прэзідэнта Афганістана Асрафа Гані, прэзідэнта Сірыі Башара Асада, прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана і былога канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца.