Лябедзька: Лукашэнка губляе кантроль над сітуацыяй у краіне



Па словах кіраўніка цэнтру „Еўрапейскі дыялог” Анатоля Лябедзькі, вялікія дэманстрацыі, якія кожную нядзелю адбываюцца ў Менску, сведчаць і аб тым, што Аляксандр Лукашэнка губляе кантроль над сітуацыяй у краіне.

Хаця стараннна робіць выгляд, што ўсё пад поўным кантролем, – лічыць Анатоль Лябедзька:

– Ён хоча рабіць выгляд, што гэта так, пачынаючы ад размовы з Пуціным, што ён, маўляў, дае магчымасць жанчынам пахадзіць, астатнім пахадзіць. Насамрэч, сітуацыя для яго застаецца крытычнай па ўсіх пазіцыях. Вось ужо 43-ці дзень людзі выходзяць на вуліцы, нягледзячы на затрыманні, арышты, дубінкі. І здаецца пакуль няма падстаў гаварыць, што гэта можа сціхнуць у бліжэйшай перспектыве. Як мінімум гэта статус-кво, які зацягнецца надоўга.

А хутчэй за ўсё, пратэсты будуць пашырацца. Трэба зважаць на тое, што эканоміка прабуксоўвае. А гэта азначае, што праз нейкі час да цяперашніх пратэстоўцаў могуць далучыцца і тыя, хто зараз пакуль трымаецца за „шкварку і чарку”. Такая перспектыва ёсць і таму, я думаю, што пратэсты будуць толькі павялічвацца, – лічыць Анатоль Лябедзька.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: DW