Лябедзька не будзе здымацца з выбараў на карысць Статкевіча
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька не мае намеру здымацца з прэзідэнцкай гонкі на карысць палітычнага вязня Мікалая Статкевіча. “Зняцце дэмакратычных прэтэндэнтаў з выбараў у падтрымку вылучэння Мікалая Статкевіча малаэфектыўна”, — заявіў агенцтву БелаПАН Анатоль Лябедзька.
29 чэрвеня былы кандыдат у прэзідэнты, лідар стваранага руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” Уладзімір Някляеў прапанаваў усім патэнцыйным апазіцыйным кандыдатам зняцца з выбараў да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і падтрымаць вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі. Такое рашэнне Някляеў лічыць „адзіна верным як з пункту гледжання палітыкі, так і з пункту гледжання маралі”.
Аднак прапанова Някляева не знайшла разумення ў патэнцыйных кандыдатаў. Спачатку ад яе адмовілася Таццяна Караткевіч, а потым і Сяргей Калякін.
Фота nv-online.info