Лябедзька: Пакуль планаў удзельнічаць у выбарах у мяне няма
Анатоль Лябедзька пакуль не плануе чарговы раз вылучацца на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры гэтым палітык не выключае розных сцэнароў развіцця падзей падчас сёлетняга справаздачна-выбарчага з’езду.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю для нашага радыё:
– У мяне даўно ўжо ёсць жаданне крыху змяніць сваю дзейнасць. Я рабіў заяўку яшчэ і перад мінулым з’ездам, што не збіраюся балатавацца. Але абставіны так склаліся, што прыйшлося. Асабіста на сённяшні дзень жадання і планаў удзельнічаць у выбарах у мяне няма. Але жыццё ідзе, і самыя розныя могуць быць сцэнары.
Анатоль Лябедзька з’яўляецца старшынём АГП з 2000-га году. Да гэтага кіраўніком партыі быў Станіслаў Багданкевіч, цяпер ганаровы старшыня АГП.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя