Лябедзька: Улады зачышчаюць прастору перад магчымымі пратэстамі
Крымінальная справа супраць незалежных дэмакратычных прафсаюзаў, – гэта і помста за вясновыя пратэсты супраць дэкрэту “аб дармаедах”, і прэвентыўная зачыстка, – лічыць старшыня Аб’яднанай грамадзянаскай партыі Анатоль Лябедзька. Пра гэта палітык сказаў на круглым стале, на якім вядучыя дэмакратычныя сілы краіны абмеркавалі шляхі падтрымкі прафсаюзаў:
– Сілавікі праспалі выступы ў лютым і сакавіку, яны зрабілі з гэтага ўрокі і зараз на далёкіх подступах да магчымых восеньскіх выступаў яны зачышчаюць сабе прастору. Канешне, цікавасць у іх у першую чаргу да тых, хто можа мабілізаваць рэсурсы, у тым ліку і фінансавыя. І да тых, хто можа арганізаваць людзей, хто мае досьвед, хто мае інфраструктуру.
Адначасова ўлады спрабуюць ацаніць тыя межы, якія Захад акрэслівае ў адносінх да беларускага рэжыма, – наколькі яны шырокія і моцныя. Калі рэакцыя з боку дэмакратычных краін будзе кволай, то гэта азначае, што прастору зачысткі можна будзе пашырыць. Наступ на незалежныя дэмакратычныя прафсаюзы патрабуе хуткага і жорсткага адказу. Многае будзе залежыць ад салідарнасці грамадзянаў Беларусі і ад таго, наколькі шырокая і ўзгодненая кааліцыя па гэтым пытанні складзецца ў краінах Захаду, – падсумаваў Анатоль Лябедзька.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя