Лябедзьку будуць судзіць за ўдзел у акцыі ля будынка КДБ
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку будуць судзіць за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынка КДБ у Менску 29 кастрычніка. Пасяджэнне, на якім будзе разглядацца адміністрацыйная справа аб удзеле ў акцыі, прызначанае на 12 лістапада:
– Даведаўся, што адбудзецца чарговы суд. Я ўжо ў нейкім сэнсе рэкардсмен – за такі кароткі прамежак часу чацвёрты судовы працэс.
Пры гэтым Лябедзька ўдакладніў, што позву ў суд ён не атрымліваў і ніякім чынам яму пра пасяджэнне не паведамлялі. Больш за тое, палітык не падпісваў пратакол аб правапарушэнні і не ведаў пра тое, што ён складзены супрацоўнікамі міліцыі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Наша Ніва