Лявонцій Чапурных: Вынік чакаемы



Фармаванне ўчасткаў ды ўчастковых камісій адбылося ў Берасці. Праўда, на пасяджэннях тэрытарыяльных камісій не агучылі дакладныя лічбы: колькі і ад якой арганізацыі або партыі ўвайшло чалавек у склад участковых камісій. Нібыта ўсё зможам дазнацца не пазней за 28 жніўня на сайце абласнога выканаўчага камітэту.

У індывідуальным парадку прадстаўнік партыі левых “Справядлівы свет’’ Лявонцій Чапурных даведаўся, што з дзесяці заявак у Маскоўскую раённую тэрытарыяльную камісію зацверджана толькі адна:

– Вынік чакаемы. Бо калі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына кажа, што не будуць уключаныя прадстаўнікі апазіцыі, то на месцах так і зробяць. Раней нашых прадстаўнікоў больш уваходзіла. Мы заўсёды падаём у межах 10 чалавек.

У склад кожнай участковай камісіі ўвайшло ў сярэднім ад 13 да 15 чалавек. Згодна заканадаўства, у складзе камісіі павінна быць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gomelspring.org