Лёс мандату Ганны Канапацкай АГП вырашыць калегіяльна
Нягледзячы на агульнае непрызнаньне вынікаў выбараў рашэнне адносна дэпутацкага мандата Ганны Канапацкай будзе прынята і агучана АГП ў аўторак, 13-га верасня.
Пра гэта заявіў падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле ЦВК, вылучэнка ад партыі атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах. Лябедзька называе гэта новым і няпростым выклікам:
— Калі палітрада падтрымае рашэнне, што мы пакідаем Ганну Канапацкую, то я лічу, што яна здольная з падтрымкай партыі зрабіць адна больш чым 110 так званых «дэпутатаў» за 4 папярэднія гады.
“Гэтыя так званыя дэпутаты за сваю кадэнцыю распрацавалі толькі 3 законапраекты,” – адзначыў Анатоль Лябедзька. Палітык мяркуе, што Ганна Канапацкая будзе адстойваць у парламенце праграму Мільён працоўных месцаў ды інтарэсы Правацэнтрысцкай кааліцыі.
Беларускае Радыё Рацыя