„Любое рашэнне Лукашэнкі выклікае ў грамадстве раздражненне”



“Лукашэнка апынуўся ў такой сітуацыі, калі любое ягонае рашэнне выклікае ў грамадстве раздражненне”, – мяркуе былы старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, філосаф Анатоль Ляўковіч.

Паводле яго слоў, кіраўнік краіны спрабуе гучнымі заявамі па розных тэмах зарабіць сабе бонусы ў вачах людзей, як было раней, але ўжо не выходзіць. Палітык адзначае, што грамадства наўпрост стамілася ад яго, а ён не скарыстаўся 2006 годам, калі меў магчымасць годна сысці:

Не хапіла натуры яму ў тым сэнсе, каб у свой час сысці, пра што ён і сам здагадваецца, і казаў пра гэта. Каб ён сышоў тады, калі я Казуліна вёў у прэзідэнты, а калі б раней, то яшчэ б лепей было. Мы ж тады яму казалі – сыходзь, Казулін казаў. Я не ведаю, як ён перадаў туды: “Сыходзь! Мы табе гарантуем тое і тое”. Каб ён паслухаў гэтага, ні Казулін бы яму, ні Ляўковіч не гарантавалі, яму б грамадства гарантавала, тыя піянеры, якіх ён адрадзіў і гэтак далей.

Ляўковіч перакананы, што пры сыходзе з улады ў 2006 годзе, Лукашэнка меў вялікія шанцы зноў вярнуцца ў палітыку. Цяпер жа кожны ягоны крок не ўмацоўвае пазіцый. 

Беларускае Радыё Рацыя