„Магілёўскія ведамасці” ўсё ж апублікавалі артыкул Кастусёва
Газета Магілёўскага аблвыканкамаамасц „Магілёўскія ведамасці” ўсё ж апублікавала артыкул намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Матэрыял змешчаны на шостай паласе выдання ў рубрыцы „Рэзананс”. Загаловак пакінулі аўтарства Кастусёва „Як у каралеўстве крывых люстэркаў”, але артыкул размешчаны з рэдакцыйным камэнтаром, паведаміў палітык:
– Я запатрабаваў, каб мой артыкул не скарачалі, не перастаўлялі нічога, але яна адрэагавала так: „Мы нічога не будзем скарачаць, адназначна, што артыкул выйдзе з нашымі каментарамі”, – з іх каментарамі.
У каментарах да артыкула на беларускай мове Рыгора Кастусёва папракнулі граматычнымі памылкамі, якіх ён у арыгінальным тэксце не знайшоў. „Прыкра, што пра памылкі кажа рэдакцыя газеты, у якой ад беларускай мовы засталася толькі назва”, – адзначае палітык.
Яго артыкул стаў рэакцыяй на абразлівы, як мяркуе Кастусёў, матэрыял журналіста „Магілёўскіх ведамасцяў” Віктара Кубекі. Як вынікае з ягонага матэрыялу, апазыцыянеры „згусцілі фарбы”, робячы высновы пра становішча ў раёне, а самога Кастусёва ён назваў „пакрыўшымся цвіллю пяцігадовай даўніны былым кандыдатам у прэзідэнты”.
[youtube id=”NMuP3fYWEUI”]
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя