Майя Аляксандрава: У Прыгожына няма палітычных мэтаў
На дадзены момант можна зрабіць выснову – у Прыгожына адсутнічаюць палітычныя мэты. Тут хучэй была гаворка пра фінансы і ўласныя амбіцыі.
У гэтым перакананая грамадзянка Францыі і РФ, навуковы супрацоўнік Майя Аляксандрава. Яна ўважліва сачыла за падзеямі вакол мяцяжу і яго наступствамі для расейскага кантэксту:
– Шчыра кажучы ў першыя гадзіны было абсалютна няважна, у чым уласна справа. Калі адбылася развязка, то адразу стала зразумела, што гэта быў манеўр, гэта быў рух Прыгожына ў ва-банк, які не хацеў зліваць сваё фармаванне з рэгулярнай арміяй.
Майя Аляксандрава звярнула ўвагу, што самі расейцы нібы і не заўважылі мяцяжу ці палічылі яго як шэраговай з’явай, якая не выйшла за рамкі нормаў у ваенны час.
Беларускае Радыё Рацыя