Македонія афіцыйна стала Паўночнай Македоніяй



Македонія афіцыйна памяняла назву і цяпер называецца Паўночная Македонія. Пра гэта 12 лютага ў сваім Twitter напісаў міністр замежных спраў краіны Нікола Дзімітраў.

„Мы толькі што абмяняліся вярбальнай нотай: Прэспанскае пагадненне ўваходзіць у сілу. Няхай сённяшні дзень стане пачаткам доўгага сяброўства паміж Грэцыяй і Паўночнай Македоніяй. Мы не можам змяніць наша мінулае, але можам і будзем фармаваць нашу будучыню, заснаваную на сяброўстве, партнёрстве і супрацы”, – падкрэсліў Дзімітраў. Спрэчка датычна назвы Македонія доўжылася каля 30 гадоў. Грэцыя блакавала еўраінтэграцыйныя памкненні Македоніі, выступаючы супраць назвы гэтай дзяржавы, назву Афіны лічаць грэцкім этнонімам.

2 чэрвеня 2018 года прэм’ер-міністры Македоніі і Грэцыі абвесцілі, што новай канстытуцыйнай назвай Рэспублікі Македонія стане „Паўночная Македонія”.

19 кастрычніка 2018 года парламент Македоніі бальшынёй галасоў падтрымаў змены ў канстытуцыю. якія патрэбныя для перанаймення краіны.

11 студзеня 2019 года парламент зацвердзіў новы тэкст канстытуцыі з папраўкамі.

25 студзеня парламент Грэцыі ўхваліў пагадненне аб перайменаванне Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія ў Рэспубліку Паўночная Македонія.

6 лютага 29 амбасадараў краін – сябраў НАТО паставілі подпісы пад пратаколам аб далучэнні Македоніі да гэтага альянсу.

Беларускае Радыё Рацыя