Макей абмеркаваў з паслом РФ Мезенцавым пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расеі



„Актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”, а таксама ўзаемадзеяння дзвюх краін у межах інтэграцыйных аб’яднанняў абмеркавалі 5 чэрвеня ў Менску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і новы пасол Расеі Дзмітрый Мезенцаў.

Сустрэча адбылася пасля ўручэння расейскім дыпламатам копій даверчых грамат, паведамляе прэс-служба МЗС.

Макей павіншаваў Мезенцава з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на яго актыўную працу для далейшага ўмацавання ўсебаковых беларуска-расійскіх адносін.

Член Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны паслом у Беларусі 30 красавіка ўказам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Ён змяніў Міхаіла Бабіча, які ўзначальваў дыпмісію ў Менску прыблізна восем месяцаў. Як лічаць эксперты, прычынай звальнення Бабіча сталі напружаныя адносіны з беларускім кіраўніцтвам.

У Менск Мезенцаў прыбыў 2 чэрвеня.

belapan.by

Фота mfa.gov.by