Макей: Беларусь – донар бяспекі ў Еўропе
„Мы не з’яўляемся крыніцай нейкай небяспекі, крыніцай канфліктагеннасці. Мы – донары бяспекі ў Еўропе”, – заявіў 8 мая журналістам на „Лініі Сталіна” пад Мінскам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Сюжэт пра наведванне кіраўніком беларускага МЗС і замежнымі дыпламатамі з сем’ямі комплексу „Лінія Сталіна” быў паказаны ўвечары 8 мая ў праграме „Навіны 24 гадзіны” тэлеканала СТВ.
Паводле слоў Макея, Беларусь не з’яўляецца „крыніцай нейкай небяспекі, крыніцай канфліктагеннасці”.
„Мы – донары бяспекі ў Еўропе, абараняем нашу сумесную мяжу з Еўразвязам ад наплыву нелегальных мігрантаў, ад трансмежавай злачыннасці, ад гандлю людзьмі і шмат чаго іншага, – заявіў Макей. – Мы ні да каго не маем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій. І, дарэчы, Беларусь – адзіная постсавецкая дзяржава, якая не мела ніякіх узброеных канфліктаў на сваёй тэрыторыі пасля развалу Савецкага Саюза”.