Макей: Беларусь не мае намеру развіваць адносіны з Захадам за кошт Расеі



Беларусь не мае намеру развіваць адносіны з Захадам за кошт Расеі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 8 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Маскве, адказваючы на пытанне аб распачатым дрэйфе Беларусі ад Расеі ў бок Захаду (трансляцыя вялася ў прэс-цэнтры „Спадарожнік-Беларусь „).

„Наш рэгіён не мора, а Беларусь не карабель, каб дрэйфаваць у пошуках гавані”, – сказаў Макей.

Ён падкрэсліў, што Расея застаецца стратэгічным партнёрам. „З Расеяй нас звязвалі, звязваюць і, перакананы, будуць звязваць стратэгічныя адносіны, у нас агульная гісторыя, эканамічнае, ваеннае супрацоўніцтва”, – адзначыў міністр.

У той жа час ён падкрэсліў, што ЕЗ з’яўляецца другім па значнасці гандлёвым партнёрам Беларусі, з якім краіна таксама мае намер працягваць развіваць адносіны.

belapan.by