Макей і еўракамісар Хан абмеркавалі адносіны Беларусі і ЕЗ



Стан адносін Беларусі з Еўразвязам, перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў шэрагу прыкладных абласцей, у тым ліку ў рамках ініцыятывы „Усходняе партнёрства”, абмеркаваныя 21 чэрвеня ў Менску на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Ёханесам Ханам. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Хан знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў 10-м раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін — удзельніц „Усходняга партнёрства”.

Як паведамлялася раней, Хан сустрэўся таксама з Аляксандрам Лукашэнкам, які заявіў, што Беларусь заўсёды была добрым транзітным акном для Еўразвяза і чакае такога ж стаўлення з боку ЕЗ. „Мы не прасіліся ў Еўразвяз, але мы хацелі б, каб у нас з ЕЗ былі такія адносіны, якім бы, можа быць, зайздросцілі нават члены ЕЗ. І калі Еўрапейскі Звяз на гэта гатовы, мы свой шлях гатовыя прайсці”, — сказаў афіцыйны лідар.

belapan.by