Макей і Нуланд абмеркавалі нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і ЗША



19 верасня ў рамках візіту ў Нью-Ёрк міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным праблеме бежанцаў і мігрантаў.

У сваім выступленні кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства адзначыў, што асноўная маса бежанцаў у свеце сёння з’яўляецца прамым ці ўскосным вынікам зацяжных узброеных канфліктаў, прамога ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў і непавагі асноватворных прынцыпаў, закладзеных у Статуце ААН.

У. Макей падкрэсліў, што прынцып «размеркавання адказнасці», які актыўна прасоўваецца некаторымі краінамі, павінен, у першую чаргу, накладаць адказнасць на тых, хто стаіць за распальваннем канфліктаў на тэрыторыі суверэнных дзяржаў, якія прымушаюць людзей масава пакідаць свае дамы, паведамляе прэс-служба МЗС.

nuland160920-3c2hn

Фота: mfa.gov.by

Падчас свайго візіту ў Нью-Ёрку У. Макей правёў шэраг сустрэч з міністрамі замежных спраў Мазамбіка, Турцыі, Рэспублікі Карэя, Эквадора, а таксама памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША.