Макей наведае з афіцыйным візітам Славенію 23-25 ліпеня
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 23-25 ліпеня наведае з афіцыйным візітам Славенію.
Уладзімір Макей наведае краіну па запрашэнні віцэ-прэм’ера – міністра замежных спраў Славеніі Карла Эр’яўца.
„Акрамя перагавораў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін запланавана правядзенне сустрэч Уладзіміра Макея з Прэзідэнтам Славеніі Барутам Пахарам, мэрам горада Любляны Зоранам Янкавічам, а таксама прадстаўнікамі бізнес-колаў Славеніі, – расказалі ў ведамстве.
Плануецца, што ў час візіту будзе падпісана праграма супрацоўніцтва знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Славеніі на 2017-2018 гады.