Макей пагражае, што горача будзе і вакол Беларусі



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што заклікі да эканамічных санкцый, якія гучаць ад апанентаў улады Лукашэнкі, з’яўляюцца вялікай небяспекай для дзяржаўнасці Беларусі.

– Гэтыя заклікі да эканамічных санкцый у маім разуменні не проста вялікая дурасць – гэта вялікая небяспека для дзяржаўнасці Беларусі ў цэлым. І калі нехта думае, што гэта прынясе карысць, то ён глыбока памыляецца. Вядома ж, мы будзем размаўляць з нашымі заходнімі партнёрамі ў гэтым плане. Мне здаецца, там існуе больш разумення адносна таго, ці варта ісці на падобныя меры – на ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі. Але хачу сказаць: калі хто-небудзь хоча пажару ў гэтым рэгіёне, то мы, вядома ж, знойдзем, чым адказаць ініцыятарам падобнага роду крокаў. І вось тады ўжо горача будзе і вакол Беларусі, скажам так, – заявіў Макей у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Беларускае Радыё Рацыя