Макей: Паўторацца падзеі 2010 года – трэцяй адлігі ў стасунках з Захадам не будзе



Міністр замежных справаў Уладзімір Макей спадзяецца на аб’ектыўны аналіз Еўразвязам падзей падчас сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

І прапануе падумаць усім бакам, што лепш — магчымыя правакацыі ці рэвалюцыйныя дзеянні або спакойная хада выбараў.

– Ведаеце, не хацеў бы, але скажу. Я думаю, што памылка многіх зараз у тым, што ўсе думаюць, што рэжым слабы. Запэўніваю вас, што рэжым моцны, спакойны, і мы ўпэўнены ў тым, што сітуацыя будзе пад кантролем. Я ўпэўнены, што калі здарацца непажаданыя падзеі, якія адкінуць нас у 2010 год, то трэцяй адлігі ўжо не будзе. Аднаўленне нармальных стасункаў з другімі краінымі зойме нашмат больш часу, чым гэта было пасля 2010 года.

Пры гэтым, як сказаў Уладзімір Макей журналістам, у агульную будучыню Беларусь павядзе «любы абраны дэмакратычным спосабам прэзідэнт».

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: naviny.by