Макей паведаміў, якія меры прыме афіцыйны Менск у адказ на санкцыі ЕЗ



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, якія меры прыме афіцыйны Менск у адказ на „трэці пакет” санкцый Еўразвяза.  Перш за ўсё, па яго словах, будзе павялічаны „чорны спіс” прадстаўнікоў ЕЗ. Таксама пад санкцыі Беларусі трапяць міжнародныя фонды і разнастайныя адукацыйныя і культурныя праграмы. „Прынята рашэнне пра абмежаванне дзейнасці шэрагу палітычных фондаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб пераглядзе рэалізацыі шэрагу так званых гуманітарных, адукацыйных, культурных праграм, якімі займаюцца адпаведныя палітычныя інстытуты ў Беларусі, у тым ліку дзеючыя і пад эгідай амбасадаў замежных дзяржаў”, — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі. Ён дадаў, што меры з боку Беларусі будуць прынятыя яшчэ як мінімум па трох напрамках.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН