Макей пракаментаваў візіт у Беларусь спецпасланніка Папы Рымскага



Уладзімір Макей пракаментаваў журналістам вынікі візіту ў Беларусь пасланніка Папы Рымскага Клаўдыё Гуджэроці, паведамляе прэс-служба МЗС. Макей распавёў, што пасланнік Папы прывёз у Менск ліст, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку. У ім выкладалася просьба, звязаная з арцыбіскупам Менска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, якога не пускаюць дадому ў Беларусь.

“Зыходзячы менавіта з пачуцця глыбокай павагі да Папы Рымскага і асабістых добрых адносін, кіраўнік беларускай дзяржавы палічыў магчымым пайсці насустрач просьбе Папы Рымскага і даць адпаведнае даручэнне знайсці рашэнне з улікам усіх наяўных прававых механізмаў. І гэта з улікам таго, вядома ж, што набліжаецца добрае для ўсіх свята Раства і ўрачыстыя падзеі. Гэта таксама было адпаведным дадатковым аргументам на карысць прыняцця рашэння з гэтай нагоды, звязанага з арцыбіскупам …, нягледзячы на шэраг негатыўных момантаў, звязаных з гэтай персонай”, — сказаў Макей.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kraj.by