Макей прыгразіў пазбавіць акрэдытацыі замежныя СМІ
Макей прыгразіў пазбавіць акрэдытацыі замежныя СМІ, калі ЕЗ увядзе санкцыі.
Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў у эфіры СТБ, што Менск у выпадку санкцый з боку Еўразвязу прыме адпаведныя крокі ў адказ, якія могуць закрануць у тым ліку функцыянавання акрэдытаваных у Рэспубліцы замежных СМІ.
«Натуральна, у выпадку, калі будуць прынятыя нейкія санкцыйныя меры ў дачыненні да Беларусі, то, думаю, і беларускай дзяржавай будуць прынятыя адпаведныя крокі, звязаныя, скажам так, з унутры-палітычным функцыянаваннем дзяржаў. Гэта можа тычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў», – сказаў ён, адказваючы на пытанні журналістаў.
Беларускае Радыё Рацыя