Макей сустрэўся з дэлегацыяй Амерыканскага яўрэйскага камітэта
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з дэлегацыяй Амерыканскага яўрэйскага камітэта (АЯК) на чале з яго прэзідэнтам Джонам Шапірам і выканаўчым дырэктарам АЯК Дэвідам Харысам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб становішчы яўрэйскай абшчыны ў Беларусі. Абмеркаваны магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння, стан беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.
