Макей сустрэўся з вучнямі Віленскай і Рыжскай беларускіх школ
28 снежня 2017 г. напярэдадні святкавання Новага года міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з вучнямі і выкладчыкамі Віленскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны і Рыжскай беларускай школы імя Я.Купалы, якія прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў «Галоўнай ёлцы краіны».
Падчас мерапрыемства ён уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктарцы Рыжскай беларускай школы Ганне Іване, а таксама Грамату Міністэрства замежных спраў дырэктарцы Віленскай беларускай гімназіі Дзіяне Стахновіч. Кіраўнікі школ атрымалі гэтыя высокія ўзнагароды за значны ўнёсак у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны.
У рамках сустрэчы Уладзімір Макей расказаў вучням пра Беларусь.
На памяць пра сустрэчу міністр замежных спраў уручыў Віленскай гімназіі і Рыжскай школе пано «Слуцкія паясы».
Для школьнікаў таксама была арганізавана экскурсія па музеі гісторыі МЗС.