Макей сустрэўся з з паслом Нямеччыны
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з паслом Нямеччыны Вальфрамам Маасам, каб абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі “абмяняліся меркаваннямі па актуальнаму стану і перспектывам далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах”.
Акрамя таго, Макей і Маас “закранулі праблематыку дыялогу Беларусі з Еўрапейскім звязам, абмеркавалі шэраг тым міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня”.
Фота mfa.gov.by
