Макей у Швейцарыі запэўнівае, што ў Беларусі ўсё добра
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіцца 19-20 красавіка з рабочым візітам у Швейцарыі, сустрэўся ў Жэневе з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, Макей падкрэсліў „стратэгічную прыхільнасць Беларусі асноватворным прынцыпам міжнароднага права, “вярхоўны камісар была азнаёмленая з ацэнкамі сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і перспектыўнымі планамі кіраўніцтва краіны па ўдасканаленні палітычнай сістэмы шляхам канстытуцыйнай рэформы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася, вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет, выступаючы 25 лютага са сваім дакладам па Беларусі на 46-й сесіі ААН па правах чалавека, заявіла, што ў краіне назіраецца крызіс у сферы правоў чалавека беспрэцэдэнтнага маштабу. Бачэлет падкрэсліла, што сітуацыя ў Беларусі толькі пагаршаецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота МЗС