Макей возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у 24-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (СМЗС АБСЕ), якая пройдзе ў Вене 7—8 снежня.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, пасяджэнне СМЗС з’яўляецца найбуйнейшым штогадовым мерапрыемствам АБСЕ, якое праводзіцца з мэтай агляду бягучай сітуацыі ў рэгіёне арганізацыі, ацэнкі яе дзейнасці і вызначэння задач на бліжэйшую перспектыву.
Макей выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч у рамках мерапрыемства.
