Макей возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні ў межах АДКБ



15 верасня ў Душанбе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Як паведамляе прэс-служба МЗС, у межах пасяджэння будуць абмеркаваны пытанні дзейнасці АДКБ і разгледжаны прыярытэтныя кірункі старшынства Рэспублікі Арменія ў Арганізацыі ў 2016 годзе.

„Запланавана ўхвала шэрагу дакументаў, накіраваных на развіццё і ўдасканальванне палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – членаў АДКБ, процідзеянне выклікам і пагрозам бяспекі, фінансава-эканамічнае забеспячэнне функцыянавання Арганізацыі”,

Плануецца таксама правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч міністра замежных спраў Беларусі з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў – членаў АДКБ.