Макей з візітам у Варшаве



10 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі наведае Варшаву. Уладзімір Макей здзяйсняе рабочы візіт у польскую сталіцу па запрашэнні польскага калегі Вітальда Вашчыкоўскага.

Уладзімір Макей

Візіт, як паведамляе сайт беларускага МЗС, прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Апошні раз Уладзімір Макей наведаў Варшаву па запрашэнні польскага знешне-палітычнага ведмаства ў 2014-м годзе. Тады ён сустрэўся з тагачасным міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.