Макей знаходзіцца з візітам у Вялікабрытаніі
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з рабочым візітам у Вялікабрытаніі, паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
„Гэта даўно запланаваны візіт”, — растлумачыў ён.
Падчас яго Макей і дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі Грег Хэндс падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін.
Макей таксама сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Фота: Белновости
