Макрон і Меркель у справе Беларусі кіруюцца „шчырым дыялогам з Масквой”



Макрон сустрэўся з Меркель

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Ангела Меркель сустрэліся ў чацвер у летняй рэзідэнцыі французскага кіраўніка ў Форце Брэгансон ў Правансе. Пра гэта паведамляецца на рэсурсе wPolityce.pl

У час спаткання было абгаворана шмат праблемаў, якія прыносіць “час выклікаў, у якім жывем”, як гэта сказаў прэзідэнт Францыі. Сярод тэмаў размовы была супольная стратэгія Еўропы ў дачыненні эпідэміі каронавірусу, уводзіны ў жыццё плану адбудовы Еўропы і аптымальнае выкарыстанне субсідый і грантаў, праграма якіх была ўхвалена на ліпеньскім саміце Еўразвязу.

Абмяркоўваліся справы стасункаў з Расеяй і Кітаем у “свеце пераменных укладаў” і падкрэслена абавязковасць “аховы суверэннасці Еўропы”, якая мусіць займаць “належнае ёй месца” на сусветнай арэне. Дыскутавалі пра Ліван, Малі і змаганні з джыхадыстамі, якое “ёсць адной з прычынаў нашай (вайсковай) прысутнасці ў Афрыцы”, – як гэта сфармуляваў прэзідэнт Макрон.

Частка размовы была прысвечана напружаным дачыненням Грэцыі і Турцыі.

“Шчыры дыялог з Масквой”?!

Частка прэс-канферэнцыі была прысвечана крызісу ў Беларусі.

“Еўразвяз стаіць на баку беларусаў” – сказаў прэзідэнт Францыі, а канцлер Нямеччыны падкрэсліла “абавязковасць дыялогу” паміж уладамі і грамадзянамі.

Макрон удакладніў, што ўжо вядзецца “шчыры дыялог з Масквой” і што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін настроены прыхільна да перамоваў і станоўча адказаў на прапанову АБСЕ ў гэтай справе.

Канцлер Германіі выказала задавальненне, што ў супольным змаганні з каронавірусам Еўропа мае ўжо “пэўную лічбу крытэраў” і дзякуючы таму “можам супольна дзеіць у зоне Шэнген”. Яна сказала, што трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць паўторнага замыкання

Макрон, кажучы, пра “супольную стратэгію” наконт працы над прышчэпкай супраць каронавірусу і над яе будучай вытворчасцю, паведаміў, што з’яўленне такой еўрапейскай прышчэпкі гэта пытанне месяцаў.

Марэк Будзіш: Столькі ў тэме палітыкі Францыі ў дачыненні Расеі

Навіны з Францыі сцісла пракаментаваў Марэк Будзіш, эксперт па ўсходніх справах і публіцыст парталу wPolityce.pl.:

“Макрон прапануе супольны патранат Еўразвязу ў справе Беларусі. Столькі ў тэме палітыкі Францыі ў дачыненні Расеі. І гэта дзень пасля саміту”.

Пераклад Беларускага Радыё Рацыя