Макрон кажа, што выкарыстанне слова «генацыд» не дапамагае Украіне
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у чацвер абгрунтаваў сваё рашэнне не выкарыстоўваць слова «генацыд» супраць дзеянняў Расеі, заявіўшы, што «слоўная эскалацыя» не «дапаможа Украіне». Пра гэта паведамляе Le Point.

«Слова генацыд азначае і павінна кваліфікавацца юрыстамі, а не палітыкамі», — сказаў Эмануэль Макрон падчас перадвыбарчай паездкі ў Гаўр. Паводле яго слоў, «дзяржавы, якія лічаць гэта генацыдам, павінны ўмяшацца ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі. Гэта тое, чаго хочуць людзі? Я так не думаю”, — сказаў Макрон, дадаўшы, што такое ўмяшанне ператворыць іх у ваюючыя бакі.
«Кожны павінны ведаць, як захаваць розум, слоўная эскалацыя не дапамагае Украіне», — папярэдзіў ён.
Нагадаем, у інтэрв’ю France 2 Макрон адмовіўся назваць дзеянні Расеі ва Украіне генацыдам, як гэта зрабіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Беларускае Радыё Рацыя
