Макрон на сустрэчы з Меркель абмяркуе сітуацыю ў Беларусі



Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абмяркуе ў чацвер вечарам з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель сітуацыю ў Беларусі, паведамляе „Інтэрфакс – Захад”.

„Мы, у прыватнасці, абмяркуем нашых усходніх суседзяў, у прыватнасці, сітуацыю ў Беларусі”, — сказаў Макрон перад пачаткам перамоваў з Меркель у Парыжы.

Бакі таксама абмяркуюць становішча ва Украіне, працу „нармандскай чацвёркі” і пытанні аказання дапамогі Афганістану.

Як паведамляла „Еўрарадыё”, Францыя ўнясе беларускае пытанне ў парадак дня падчас свайго старшынства ў Еўразвязе 1 студзеня 2022 года.

Пра гэта стала вядома падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Францыю пасля сустрэчы са старшынёй камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам.

Фота: verelq.am