Максім Пляшко: Украінскі контрнаступ рыхтуецца і не застанецца незаўважным



Самаабвешчаны лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсе словы аб украінскім контрнаступе з’яўляюцца «дэзінфармацыяй». Да таго ж Лукашэнка заклікаў, каб Украіна і Расея селі за стол перамоваў без якіх-небудзь папярэдніх патрабаванняў Кіева.

Сітуацыю каментуе кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко:

– Лукашэнка, на наш погляд, працуе ротам Пуціна. Ён выдатна разумее, у выпадку паспяховага контрнаступу ў Расеі пачнецца ўнутраная нестабільнасць. У Расеі не будзе рэсурсаў яго падтрымліваць. І ён значна аслабне. Таму ён робіць заяву ў інтарэсах Расеі. Контрнаступ – гэта аперацыя глабальнага маштабу, у якой задзейнічаны – Украіна, заходнія партнёры, уся гэтая тэхніка, усе гэтыя Рамштайны, усё іншая. Яна рыхтуецца. Мы дакладна ведаем, што гэта не фейк. Мы ведаем, што Украіна актыўна рыхтуецца. Казаць пра контрнаступ, які ўжо пачаўся, не даводзіцца. Ідуць пэўныя працэсы, пэўная падрыхтоўка. Калі ён пачнецца – мы ўсе пабачым.

Вядома, што на мяжы Беларусі і Украіны, а таксама расейскай Белгарадскай вобласці, з’явіліся абарончыя і супрацьтанкавыя ўмацаванні, фартыфікацыйныя пабудовы.

Вядома, што Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў веру ў перамогу Украіны «да выбараў у ЗША ў лістападзе 2024 года».

Беларускае Радыё Рацыя